Яйкі ўзбіць калатоўкай з цукрам, паступова ўвесці муку і соль. Дадаць малако, алей і ўзбіць да аднароднай кансістэнцыі, якая нагадвае вадкую смятану. Смажыць крэпы на моцна разагрэтай патэльні каля 2 хвілін з кожнага боку.
Крок 2
Нацерці на дробнай тарцы сыр. Грушу нарэзаць тонка. У гатовыя крэпы палажыць нацёрты сыр, грушу, паліць мёдам і злажыць трохвугольнікамі.
Крок 3
Вылажыць трохвугольнікі на разагрэтую патэльню, каб сыр унутры расплавіўся.
Крок 4
Падаваць гарачымі. Перад падачай дадаткова ўпрыгожыць нацёртым сырам.