Крэм-суп з брокалі і сырам

Што спатрэбіцца
Крок 1
Цыбулю-парэй парэзаць кружкамі і абсмажыць разам з часнаком да залацістага колеру і прыемнага водару.
Крок 2
Пасаліць, паперчыць, дадаць суквецці брокалі і гатаваць, памешваючы, цягам 3-4 хвілін на слабым агні.
Крок 3
Заліць гародніну булёнам (ці вадой), давесці да кіпення і варыць яшчэ 5 хвілін на слабым агні да размякчэння брокалі.
Крок 4
Дадаць плаўлены сыр, здрабніць суп у блэндары да аднастайнасці і працерці праз сіта.
Крок 5
Падаваць крэм-суп, паліўшы аліўкавым алеем і змясціўшы ў цэнтр талеркі 1 лыжку плаўленага сыру.