Бульбяная бабка з сырам

Што спатрэбіцца
Крок 1
Нарэзаць бекон кубікамі. Вылажыць на разагрэтую патэльню і абсмажыць да залацістага колеру каля 7 хвілін. Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць разам з беконам. Ачысціць і нацерці на дробнай тарцы бульбу, змяшаць з абсмажаным беконам і цыбуляй. Прыправіць да смаку соллю і перцам, пасыпаць раскрышаным лаўровым лістом. Нацерці палову сыру і перамяшаць.
Крок 2
Разагрэць духоўку да 180°C. Вылажыць бульбяную масу ў змазаную сметанковым маслам форму і запякаць 1 гадзіну. За некалькі хвілін да гатоўнасці пасыпаць зверху цёртым сырам. Перад падачай на стол гатовую бабку паліць растопленым сметанковым маслам. Па жаданню ўпрыгожыць зверху беконам і зелянінай. Падаваць гарачай.
Іншыя рэцэпты: