Здаровае харчаванне – гэта стыль! Высокабялковыя ёгурты TEOS выйшлі ў новым дызайне.

11.10.2024

Аўдыторыя прадукта – прыхільнікі здаровага і актыўнага ладу жыцця, якія сочаць за трэндамі, – абавязкова ацэніць новы дызайн упакоўкi. Яна стала больш стыльнай і апетытнай.


Што змянілася?

Імідж прадукта прыкметна асучаснілі з улікам актуальных тэндэнцый у дызайне. Фірмовы сіні колер брэнда TEOS стаў больш насычаным, глыбокiм, шчыльным. Лагатып, размешчаны на упакоўцы, – буйнейшым. Ён візуальна змяніўся, але захаваў адсылку да грэчаскіх матываў. Інфармацыя аб прадукце набраная лаканічным кантрасным шрыфтам.

Упакоўка безумоўна стала больш "смачнай" і "апетытнай": павялічаныя рэалістычныя выявы ягад і садавiны дапамогуць хутка і лёгка выбраць менавіта той смак, які падабаецца.

Дзякуючы знешняму апгрэйду пітныя і густыя ёгурты TEOS будуць больш прыкметнымі на паліцы – гэта дапаможа хутчэй знайсці ў краме свой любімы прадукт і выбраць яго смак.

Што ўнутры?

Усярэдзіне новай стыльнай упакоўкi – смачны, карысны, натуральны ёгурт са свежага каровінага малака з падвышаным утрыманнем бялку, якое дасягаецца дзякуючы тэхналогіі ўльтрафільтрацыі, без выкарыстання сухіх інгрэдыентаў.

У асартыментнай лінейцы TEOS прадстаўлены ёгурты ў густым і пітным фармаце, рознай тлустасці. Ёсць як варыянты з натуральнымі садавiнна-ягаднымі напаўняльнікамі, злакамi, суперфудамі, так і прадукты без напаўняльніка.

Ёгурт TEOS выпускаецца ва ўпакоўцы рознага аб'ёму, які аптымальны для 1 паўнавартаснага прыёму ежы або падрыхтоўкі страў парцыённа: пітной - у ПЭТ-бутэльках вагай 260 г, густы - у шкляначках 140 і 250 г.

На паліцах крам улюбёны TEOS у новым дызайне з'явіцца ў кастрычніку.