З 1 кастрычніка 2021 года спыняе дзейнасць вытворчы філіял ААТ “Савушкін прадукт” у г.Камянец, які спецыялізуецца на выпуску жоўтых сыроў.
Прынятае рашэнне звязана з сезонным зніжэннем аб'ёмаў паступаючай сыравіны на фоне павелічэння вытворчых магутнасцяў бліжэйшых пляцовак. Далейшая вытворчасць жоўтых сыроў будзе ажыццяўляцца на высокатэхналагічных пляцоўках у Пінску, Століне, Бярозе і Баранавічах. Іх сукупная магутнасць складае каля 200 тон сыру ў суткі.
Супрацоўнікі вытворчай пляцоўкі ў г. Камянец працаўладкаваны на іншых вытворчых пляцоўках і ў структурных падраздзяленнях ААТ "Савушкін прадукт". Ім таксама організавана дастаўка на працу і дадому на службовым транспарце кампаніі.