Брэнд «Савушкін» змяніў сваё аблічча, захаваўшы пазіцыянаванне. Поўны рэдызайн упакоўкі закрануў традыцыйную групу малочных прадуктаў і сыроў пад гэтай гандлёвай маркай.
У 2012 годзе ўжо быў праведзены рэдызайн брэнда «Савушкін» разам з лагатыпам кампаніі. Аднак, з пашырэннем асартыменту ў існуючай дызайн-канцэпцыі, спажыўцу стала складаней знайсці на паліцы патрэбны яму прадукт. Ды і тлушчавы рад адразу складана было вызначыць. Такім чынам, на здзяйсненне куплі трацілася больш часу. Гэта і стала асноўнай прычынай для абнаўлення дызайну. І вось новы прывабны вобраз любімых натуральных малочных прадуктаў «Савушкін» пачынае паступальна выходзіць на рынак.
«Наша кампанія ідзе ў нагу з часам. Новы дызайн упакоўкі, удасканаленне маркетынгавых камунікацый - мы заўсёды імкнемся адпавядаць запытам нашага спажыўца і гаварыць з ім на адной мове. Менавіта таму была пастаўлена задача: стварыць максімальна прадуманы дызайн упакоўкі брэнда «Савушкін», захаваўшы пераемнасць з дзеючым дызайнам, пакінуўшы нязменным пазіцыянаванне, - каментуе начальнік упраўлення маркетынгу і дызайну Алена Васянкова ААТ «Савушкін прадукт», - Для спажыўца сёння важна, каб дызайн быў максімальна інфарматыўны, прыцягваў увагу і дазваляў з лёгкасцю арыентавацца як у асартыментным, так і ў тлушчавым радзе. Мы ўпэўнены, што новы дызайн традыцыйнай малочнай прадукцыі не толькі дазволіць вылучыцца нашай прадукцыі на паліцы, але і значна скароціць час, які неабходны спажыўцу для якаснага здзяйснення пакупкі».
І так, новы дызайн захаваў пераемнасць з папярэднім: не змянілася колеравая гама, па-ранейшаму прысутнічае луг, дом, дрэвы і каровы. Ствараючы дадатковы акцэнт на натуральнасць, з'явілася малочная рэчка, якая акцэнтуе ўвагу на тое, што прадукцыя вырабляецца са свежага малака, якога ў кампаніі заўсёды ў дастатку.
З дапамогай выразнай градацыі колеравай гамы абноўленая ўпакоўка значна палягчае навігацыю спажыўцоў у тлушчавай лінейцы прадукцыі. Улічваючы тое, што кефір успрымаецца спажыўцамі толькі ў зялёных танах, у катэгорыі кефір тлустасць будзе прадстаўлена рознымі адценнямі зялёнага. У тварагу «Пяшчотны» тлустасць будзе вар'іраваць у сініх танах: 0% - блакітны, 5% сіні. У астатніх катэгорыях тлустасці будуць адрознівацца па колерах: нізкатлустыя - блакітныя, сярэдні тлушч - зялёныя, высокі тлушч - чырвоныя. Гэта дазволіць лёгка і проста вызначыцца пры выбары і не запатрабуе шмат часу для пошуку прадукту патрэбнай тлустасці.
Рэдызайн упакоўкі ніяк не адбіўся на пазіцыянаванні брэнда- «Заўсёды са свежага малака" - што цалкам адлюстроўвае палітыку кампаніі, якая выпускае выключна натуральныя малочныя прадукты без прымянення кансервантаў.
Праца над упакоўкай малочных прадуктаў брэнда «Савушкін» праходзіць па катэгорыям малочных прадуктаў і яшчэ працягваецца. Завершыць поўны рэдызайн брэнда ў сярэдзіне ліпеня выпуск лінейкі сыроў кампаніі ў новай ўпакоўцы. Сёння «Савушкін» аб'ядноўвае самы шырокі асартымент традыцыйных (малако, кефір, смятана, класічныя, мяккія і зярнёны тварог) малочных прадуктаў, які ўвесь час дапаўняецца, зыходзячы са спажывецкага выбару і патрабаванняў рынку.
Традыцыйная малочная прадукцыя «Савушкін» у новай ўпакоўцы планамерна пачала выходзіць на рынак. Плануецца, што да канца трэцяга квартала перевод прадукцыі ў новы дызайн будзе цалкам завершаны.