На форуме «Беларусь малочная» вядучыя прадпрыемствы краіны ўзнагародзілі за значныя поспехі ў развіцці знешняга гандлю. У ліку ўладальнікаў прэміi «100 дарог экспарту» — кампанія «Савушкін».
«100 дарог» — гэта прызнанне працы велізарнай каманды прафесіяналаў, у першую чаргу — службы экспартных продажаў і лагістаў. А яшчэ — высокая ацэнка экспартнай стратэгіі прадпрыемства, яго здольнасці паспяхова канкурыраваць на замежных рынках і паслядоўна ўмацоўваць пазіцыі беларускай малочнай прадукцыі ў свеце.
Нам ёсць, чым ганарыцца: сёння прадукцыя «Савушкіна» пастаўляецца ў 32 краіны свету. Сыры, масла, тварог, дэсерты, ёгурты, кактэйлі і высокабялковыя прадукты вытворчасці кампаніі ведаюць і любяць далёка за межамі Беларусі!