Сыр «Хатні» SVEŽA – навінка для тых, хто хоча зрабіць разнастайным свой рацыён простымі і свежымі стравамі. Ён выдатна падыходзіць для ўжывання ў якасці намазкі, а таксама як інгрэдыент для халодных страў і закусак. Гэта натуральны і ўніверсальны прадукт, які ідэальна падыходзіць на кожны дзень.
Навінку лёгка пабачыць на паліцах магазінаў:на ўпакоўцы гарманічна размешчаны назва «Хатні» ў колеры свежай зеляніны, што адсылае да натуральнасці,а таксама ўжо знаёмая спажыўцу інформацыя пра катэгорыі прадукту, якая дапамагае арыентавацца сярод усёй разнастайнасці свежых сыроў. На яркай фудзоне паказаны варыянт спосабу спажывання, а этыкетка змяшчае ўсю неабходную інформацыю пра прадукт і звыклыя атрыбуты натуральных прадуктаў SVEŽA.
Тварожны сыр «Хатні» SVEŽA прадстаўленыў двух смаках: сметанковы і з зелянінай, выпускаецца ў зручнай эканамічнай упакоўцы 130 г. Даступны ва ўсіх гандлёвых сетках Беларусі.