Карысны ласунак родам з Грэцыі

Паводле легенды, тэхналогія вытворчасці гэтага незвычайнага прадукту нарадзілася дзякуючы забыўчывасці грэкаў, якія пакінулі збан з малаком у цёплым месцы. Так і атрымаўся прадукт, які па кансістэнцыі нагадвае ёгурт, мяккі сыр і тварог.

Грэчаскі ёгурт «Савушкін» створаны ў лепшых традыцыях краін Міжземнамор'я. Дзякуючы асаблівай тэхналогіі вытворчасці нашай кампаніі ўдалося атрымаць сапраўдны грэчаскі ёгурт густой крэмападобнай кансістэнцыі з цудоўнай сметанковай нотай. Грэчаскі ёгурт «Савушкін» на 100% натуральны прадукт, так як мы яго вырабляем толькі з натуральнага свежага малака, сквашваючы яго спецыяльна падабранай закваскай.

Таму ён мае выключныя дыетычныя ўласцівасці і выдатны смак. А па колькасці карысных рэчываў ён нават пераўзыходзіць класічны ёгурт. Бялку ў ім удвая больш, чым у класічным ёгурце - на 100 грамаў прадукту - 7 грамаў бялку. Грэчаскі ёгурт з'яўляецца таксама крыніцай кальцыю, магнію і натрыю. Акрамя таго, грэчаскі ёгурт стабілізуе ўзровень глюкозы ў крыві. Карысныя бактэрыі ў яго складзе дабратворна ўплываюць на імунную сістэму, спрыяюць лепшаму засваенню ежы, нармалізуюць працу страўніка і кішэчніка.

Грэчаскі ёгурт можа выкарыстоўвацца не толькі як самастойная страва, але і ў якасці дэсерту - з мёдам, арэхамі або фруктамі, а яшчэ як аснова для соусаў для мяса, рыбы і вострых закусак, з лёгкасцю замяніўшы маянэз на вашым стале, зрабіўшы страву менш каларыйнай і больш карыснай.

РЭЦЭПТЫ СОУСАЎ

ДЛЯ МЯСА:

Дробна нарэзаць 2 зубчыка часнаку і пучок кропу. Кроп расцерці з соллю і сумессю праванскіх траў. Дадаць у 50 г ёгурта «Грэчаскі» часнок, кроп і чайную лыжку аліўкавага алею, перамяшаць.

ДЛЯ РЫБЫ

Дробна нарэзаць часнок і кроп, здрабніць 5 г грэцкіх арэхаў. Змышаць 50 г ёгурта «Грэчаскі», часнок, кроп, арэхі, дадаць чорны перац і соль.

ДЛЯ САЛАТЫ

Свежы агурок ачысціць, нацерці на дробнай тарцы, адціснуць ад вадкасці, падсаліць, папярчыць, змяшаць з падушаным часнаком і сечанай пятрушкай. Дадаць 50 г ёгурта «Грэчаскі», сталовую лыжку аліўкавага алею, перамяшаць.

ДЛЯ СЭНДВІЧАЎ

Дробна нарэзаны пучок кінзы, 1 зубчык часнаку, 2 ст. л. аліўкавага алею, 2 ст. л. соку лімона, 1,5 ч. л. воцату бальзамічнага белага віннага, соль дадаць у 200 г ёгурта «Грэчаскі», перамяшаць.

ДЛЯ ПТУШКІ

100 г ёгурта «Грэчаскі», 20 мл белага віна, дробку мускатнага арэха, чырвоны востры перац, 50 г цёртага сыру з цвіллю ўзбіць блэндэрам.

СОУС «ІНДЫЙСКІ»

1/2 шклянкі ёгурта «Грэчаскі», па 1/2 ч. л. молатых зіры, імбіру, куркумы, каляндры, карыцы, дробку молатага чорнага перцу змяшаць, падаваць да птушкі і мяса.