
«Савушкін прадукт» выпусціў навінку — глазураваныя сыркі «ТОП» з кавалачкамі малінавай глазуры. Арыгінальны і лёгкі дэсерт ідэальны для сяброўскага чаявання або ў якасці камплемента да кава-паўзы.
Спалучэнне тварагу і маліны традыцыйна з'яўляецца адным з самых папулярных.
На ўпакоўцы сырка можна ўбачыць, як прадукт выглядае ў рэальнасці: па форме ён падобны на квадратную цукерку. Малінавая глазура падкрэслівае смак тварожнай сярэдзінкі. У пяшчотную і сметанковую начынку на аснове тварожнага сыру дададзены кавалачкі малінавай глазуры — менавіта яны раскрываюць смак дэсерту па-новаму.
Малінавы «ТОП» у зручнай і сучаснай упакоўцы «флоў-пак» — цудоўная альтэрнатыва салодкім пірожным і цукеркам. Тлустасць прадукту 20%, пры гэтым важыць адзін сырок усяго 35 г.