
У бліжэйшую пятніцу брэсцкі парк Міра стане пляцоўкай грандыёзнага фестывалю «Аблокі малака». У праграме – забавы для ўсёй сям'і: кулінарныя і творчыя майстар-класы, музыка, гульні, спартыўныя актыўнасці, квізы, конкурсы, мноства смачных і карысных прызоў. Завершыцца свята выступленнем гурта Artik & Asti і захапляльным вогненным шоу.
«Гэты год для нас асаблівы: нам 50! Мы вырашылі адзначыць гэтую падзею па-сапраўднаму яскрава, жыва і разам з усімі берасцейцамі. Упэўнены, што наш дзень нараджэння ў фестывальным фармаце стане адной з самых запамінальных падзей гэтага лета. Дзякуй, што вы з намі ўсе гэтыя гады», – пракаментавала Крысціна Харавец, дырэктар па маркетынгу кампаніі «Савушкін».
«Аблокі малака» маштабуюцца і растуць: сёлета на свяце з'явіцца яшчэ больш актывацый, пашырыцца фудкорт, у новых фотазонах можна будзе засняць лепшыя моманты свята.
Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю стане прастора брэнда «Савушкін». Тут гасцей чакае галерэя, прысвечаная 50-гадовай гісторыі кампаніі, утульны лаўнж і Зона Дабрынi, дзе можна будзе далучыцца да дабрачыннай акцыі ў дапамогу дзецям. А яшчэ – прыняць удзел у кулінарных майстар-класах ад вядомых шэф-кухараў і пазмагацца ў шахматным паядынку з робатам.
На малой сцэне, размешчанай у самым сэрцы парка, для гасцей рыхтуюць насычаную інтэрактыўную праграму ад вядучых, вакальныя нумары ў выкананні таленавітых супрацоўнікаў кампаніі, выступленні кавер-гуртоў.
Пляцоўка "Брэст-Літоўск" пагрузіць у атмасферу старажытнага горада і пазнаёміць з традыцыямі сыраварства. Можна будзе папытаць шчасця у «сырным казіно» і прадэгуставаць вытанчаныя гатункі сыроў, прымерыўшы на сябе ролю «сырнага самелье». Атмасферу дапоўняць рынак рамеснікаў, майстар-класы па рэтра-танцах і аўтэнтычная сыраварня. Маленькім гасцям прапануюць тэатральны паказ на свежым паветры – спектакль «Лялечны домік».
Аматараў спорту і актыўнага адпачынку сустрэне тэрыторыя ТEOS, дзе арганізуюць заняткі па пілатэсу. Наймацнейшым і спрытным трэба пакарыць надзіманы скаладром вышынёй 8 метраў, прайсці паласу перашкод, згуляць у настольны футбол, хакей і ягадны баскетбол.
На пляцоўцы брэнда TOП разгарнецца лакацыя з конкурсамі, чэленджамі, танцамі і тэматычнымі квізамі. Дапоўніць пляцоўку арыгінальная «паветраная» фотазона.
Для маленькiх на «Аблоках малака» пабудуюць цэлы мегаполіс: з кінатэатрам, вяровачным мястэчкам, музычнай палянкай, гульнямі і вясёлымі ўрокамі ў «Акадэміі SuperKid».
У кожнай лакацыі фестывалю можна будзе не толькі весела бавiць час, але і зарабляць жэтоны, якія вам абмяняюць на круты мерч ад кампаніі ў зоне выдачы прызоў.
Завершыцца свята на стадыёне «Юнацтва» выступленнем спецыяльнага госця – гурта Artik & Asti і феерычным вогненным шоу.
Сямейны фестываль «Аблокі малака» пройдзе 24 ліпеня з 12:00 да 23:00 у парку Міра ў Брэсце. Уваход вольны!