«Савушкін» выпусціў навінку, якая пацешыць і дарослых, і дзяцей. Вашу любiмую какаву больш не трэба варыць: напой адразу напоўніць хатнюю атмасферу ўтульнасцю, а смак і водар шакаладу падораць цёплыя эмоцыі з першага глытка.
У рытме сучаснага жыцця час робіцца галоўным рэсурсам, а хвіліны, праведзеныя з сям'ёй, — галоўнай каштоўнасцю. Навінка ад «Савушкін» заўважна эканоміць час:
Галоўная фішка — зручны фармат пакавання: 750 мл дакладна хопіць на ўсю сям'ю. У захапленні будуць дзеці і дарослыя, бо какаву любяць абсалютна ўсе! Склад цалкам натуральны: база напою — малако, без вады, араматызатараў і кансервантаў.
Склад цалкам натуральны: база напою — малако, без вады, араматызатараў і кансервантаў.
«Мы стваралі гэты прадукт з думкай пра цёплыя сямейныя вечары, чараўніцтва зімовых святаў, з лёгкай настальгіяй па дзяцінстве, якая прыходзіць з першымі халадамі, — адзначаюць у кампаніі. — За акном халаднее, а дом, дзе цябе чакаюць з кубкам гарачай какавы, робіцца ад гэтага толькі ўтульней. Наша навінка дазваляе не марнаваць часу на кухні дарма, а адразу пераходзіць да галоўнага — размоў з любiмымі».
Шукайце какаву ад «Савушкін» у супермаркетах свайго горада!